Васіль Паўлавіч Ю́бкін ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945). Кандыдат гістарычных навук (1962).
Біяграфія
В. П. Юбкін нарадзіўся ў сяле Апалонаўка Екацярынаслаўскай губерні (зараз у Саланянскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Вучыўся ў Днепрапятроўскім універсітэце. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёва-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік баявых дзеянняў у раёне Луцка, Роўна, Жытоміра, абароны Кіева і Днепрапятроўска, баях за Варашылаўград і Палтаву. У 1944 годзе скончыў Чырчыкскае (Харкаўскае) танкавае вучылішча.
Камандзір танка 17-й гвардзейскай танкавай брыгады (1-ы гвардзейскі танкавы корпус, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант В. П. Юбкін вызначыўся ў пачатку верасня 1944 г. ў баях на тэрыторыі Польшчы. Экіпаж танка пад камандаваннем В. Юбкіна ў жосткіх баях на подступах да Варшавы неаднаразова адбіваў контраатакі, знішчыў 7 гармат і некалькі дзотаў праціўніка, забяспечыўшы паспяховае наступленне батальёна.
Пасля звальнення з арміі ў 1947 годзе В. П. Юбкін прадоўжыў вучобу ва ўніверсітэце і скончыў яго з адзнакай у 1951 годзе. Пасля навучання на курсах выкладчыкаў грамадскіх навук пры ЦК КПСС працаваў выкладчыкам у Днепрапятроўскім універсітэце (з 1965 г. — дацэнт). У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Памёр В. П. Юбкін 2 лютага 1968 г. Пахаваны на Алеі Герояў Запарожскіх могілак у Днепрапятроўску.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу» медалі
Памяць Імем Героя названа адна з вуліц у сяле Апалонаўка Мемарыяльная дошка на сцяне вучэбнага корпуса Днепрапятроўскага нацыянальнага ўніверсітэта. Днепрпятроўскім нацыянальным універсітэтам штогод праводзіцца лёгкаатлетычны крос памяці В. П. ЮбкінаПреодолевая дистанции .
Літаратура
Спасылкі
Інфармацыя на сайце «Бессмертный полк»
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Днепрапятроўскай вобласці