Ка́менка — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 649 чал. (2001). Знаходзіцца за 16 км на захад ад Шчучына, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель; на поўдзень ад шашы Скідзель — Шчучын.

Назва З аднаго боку, безумоўна напрошваецца сувязь з блр. камень.

З іншага боку, фіксаваліся патранімічныя прозвішчы Камэноўскі (Відзы), Каменовіч (Скідзель), Каменіч (Восава)https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-63DT-B?mode=ghttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-1917-9?i=807https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-G3KV-X?cat=1056124&i=481&lang=pl. Было старое літоўскае Камэнісhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-99J2-T?i=278&cat=2317996&lang=pl. З-пад Вільні (Лаварышкі) ў канцы 18 ст. было Каменкаhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1401%2F1%2F37. Ёсць латышскія Kamens, Kamenishttps://uzvardi.lv/surname/788859

https://uzvardi.lv/surname/735418, літоўскі тапонім Kameniškiai ("Каменішкі"). Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Ka-menasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 99..

Гісторыя Упершыню Каменка згадваецца ў другой пал. XVI ст. як маёнтак на мяжы Гарадзенскага і Лідскага паветаў. У 1580 К. Кладзінскі збудаваў тут драўляны касцёл, у 1599 П. Нонхарт заснаваў мястэчка.

У XVIII ст. Каменка знаходзілася ва ўладанні Тызенгаўзаў. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у мястэчку ў 1706 на працягу 2 тыдняў размяшчалася стаўка караля Швецыі Карла XII. Станам на 1737 тут было 47 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Гродзенскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1848 тут было 24 двары, на 1885 існавалі валасная ўправа, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 3 крамы, кірмаш. Побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак, у якім працавалі вінакурня, вадзяны і конны млыны. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку 74 двары, народнае вучылішча, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 8 крамаў, карчма, рэгулярна праводзіліся 8 кірмашоў. У 1908 у народнай вучылішча 70 вучняў, 1 выкладчык. У Першую сусветную вайну з 1915 Каменку займалі нямецкія войскі. У 1919—1920 мястэчка знаходзілася пад уладай бальшавікоў, польскага войска.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (105 двароў) і фальварак (4 пабудовы). Станам на 1931 дзейнічаў касцёл (збудаваны ў 1908), працавалі гмінная ўправа і пошта.

У 1939 Каменка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 у вёсцы было 134 двары, пачатковая школа, маторны млын, фельчарскі і ветэрынарны пункты; у асадзе — 25 двароў. На 1971 у Каменцы 180 двароў, на 1997 — 261, на 1 студзеня 2001 — 245.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 216 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 145, мяшчан-хрысціян і сялян 68 С. 412.; 1878 — 411 чал., з іх 245 іўдзеяўKamionka // S. 779; 1885 — 440 чал.; 1897 — 553 чал. XX стагоддзе: 1905 — 484 чал. у мястэчку Каменка і 18 чал. у маёнтку Каменка; 1919 — 558 чал.; 1921 — 569 чал. у мястэчку Каменка і 94 чал. у фальварку Каменка; 1940 — 752 чал. у мястэчку Каменка, 57 чал. у фальварку Каменка і 209 чал. у асадзе Каменка; 1971 — 539 чал.; 1997 — 643 чал.Валерый Шаблюк. Каменка // С. 41. XXI стагоддзе: 2001 год — 649 чал.; 2009 год — 525 чал.

Інфраструктура У Каменцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, доі культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці Касцёл Святога Антонія Падуанскага (1908) Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына thumb|Стары касцёл Касцёл Святога Антонія Падуанскага (XVIII ст.)

Вядомыя асобы Уладзімір Іванавіч Хільмановіч (нар. 1947) — беларускі гісторык, журналіст.

Літаратура

Kamionka // S. 779.

Спасылкі

Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя:Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён)