Чарнабе́рка — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Дзявіца. Даўжыня 6 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2,5 км на ўсход ад пасёлка Баброўскі ва ўрочышчы Бакава, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Салтанаўка. Рэчышча каналізаванае. Па берагах ракі забалочаны лес.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа