Афанасій Нікіцін (? — ) — рускі падарожнік, цвярскі купец. У 1466-72 зрабіў падарожжа з гандлёвай мэтай у Персію, потым Індыю, дзе пражыў амаль 3 гады. На зваротным шляху наведаў афрыканскі бераг (сёняшняя Самалі), Маскат у Аравіі, Турцыю, ВКЛ. У дзённіку дакладна і рознабакова апісаў мясціны, дзе пабываў. Яго падарожныя запіскі — літаратурны помнік, каштоўны дакумент па гісторыі і геаграфіі Індыі 15 стагоддзя.

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Старажытнарускія пісьменнікі XV стагоддзя Катэгорыя:Падарожнікі Расіі Катэгорыя:Падарожнікі XV стагоддзя Катэгорыя:Падарожнікі ў Індыю Катэгорыя:Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана