Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах — дагістарычныя паселішчы палевага жылля ў Альпах і навакольных раёнах, пабудаваныя прыкладна з 5000 да 500 гг. да н. э. на берагах азёр, рэк і балот (напрыклад, ). Усяго ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2011 годзе ўнесена 111 аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Аўстрыі (5 паселішчаў), Францыі (11), Германіі (18), Італіі (19), Славеніі (2) і Швейцарыі (56)UNESCO World Heritage Site — Prehistoric Pile dwellings around the Alps. У Славеніі палевыя паселішчы сталі першымі аб’ектам, дададзеным у спіс па культурных крытэрыях.
Раскопкі, праведзеныя ў некаторых паселішчах, даюць інфармацыю аб тым, як жылі іх насельнікі ў эпоху неаліту і ў бронзавы век. Згодна з ЮНЕСКА, паселішчы з’яўляюцца унікальнымі, выключна добра захаваліся, багатымі ў культурным плане археалагічнымі месцамі, якія з’яўляюцца важнымі крыніцамі пра будову ранніх земляробчых суполак у рэгіёне. Насуперак ходкай думцы, палевыя дамы былі ўзведзены не на вадзе, а на багністых берагах. Палі, якія прыўздымаюць дом, абараняюць жыллё ад паводак. З-за росту плошчы азёр многія палі сягоння знаходзяцца пад вадой, што стварае ўражанне, што яны і раней знаходзіліся тамArmando Mombelli, Lake dwellings reveal hidden past , SwissInfo.ch, Nov 11, 2011.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аўстрыі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Францыі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Славеніі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Швейцарыі