Дзяржавы са спрэчным статусам — тэрыторыя (вобласць, рэгіён, раён, ўчастак мясцовасці), чыя дзяржаўная прыналежнасць з'яўляецца прадметам спрэчкі паміж дзвюма ці некалькімі дзяржавамі або гаспадарчымі суб'ектамі.
Анексаваныя і спрэчныя тэрыторыі Сектар Газа і Заходні бераг ракі Іардан, які ўключае Іерусалім — кіруецца Ізраілем, аспрэчваецца Палесцінскай аўтаноміяй. Галанскія вышыні — кіруюцца Ізраілем, аспрэчваюцца Сірыяй. Заходняя Сахара — кіруецца Марока, аспрэчваецца Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікай. Нагорны Карабах — кіруецца пры ваеннай падтрымцы Арменіі, аспрэчваецца Азербайджанам. Паўднёвыя Курылы — кіруюцца Расіяй, аспрэчваецца Японіяй. Кашмір — кіруецца Пакістанам, Індыяй, і часткова КНР, аспрэчваецца Індыяй. Паўночны Кіпр — кіруецца пры ваеннай падтрымцы Турцыі, аспрэчваецца Кіпрам Шэльф вострава Змяіны — кіруецца Украінай, аспрэчваецца Румыніяй Праблема вострава Змяіны: погляд з Румыніі - regnum.ru, 10.10.2006 Астравы Ліянкур — кіруюцца Паўднёвай Карэяй, аспрэчваюцца Японіяй Сенкаку — кіруюцца Японіяй, аспрэчваюцца КНР і Тайванем Фалклендскія астравы — кіруюцца Вялікабрытаніяй, аспрэчваюцца Аргенцінай Астравы Паўднёва-Кітайскага мора — кіруюцца, у асноўным, КНР, аспрэчваюцца: Астравы Спратлі — Тайванем, В’етнамам, Малайзіяй, Філіпінамі і Брунеем. Парасельскія астравы — В'етнамам і Тайванем. Пратас () — Тайванем Мак-Клэсфілдскія астравы () — Тайванем і В'етнамам Скарборо () — кіруюцца Філіпінамі, аспрэчваюцца КНР і Тайванем. Востраў Ганса — Канада і Данія. Востраў Хавар — пад кіраваннем Бахрэйна, аспрэчваецца Катарам. Халаібскі трохвугольнік — пад кіраваннем Егіпта, аспрэчваецца Суданам. Ілемскі трохвугольнік — участак спрэчнай тэрыторыі ў Усходняй Афрыцы. На тэрыторыю трохвугольніка прэтэндуюць Кенія, Эфіопія і Паўднёвы Судан. Абхазія — згодна з адміністрацыйным падзелам Грузіі, спрэчную тэрыторыю гістарычнага рэгіёну займае Абхазская Аўтаномная Рэспубліка (дэ-юрэ). Фактычна спрэчную тэрыторыю займае часткова прызнаная дзяржава Рэспубліка Абхазія пад пратэктаратам Расіі. Паўночнае Косава — Сербія лічыць тэрыторыю аўтаномнага края Косава і Мятохія, што знаходзіцца пад пратэктаратам ААН, сваёй. У сваю чаргу Рэспубліка Косава прэтэндуе на ўсю тэрыторыю Косава і Мятохіі і не жадае адмаўляцца ад паўночнай часткі края, дзе знаходзяцца паклады прыродных рэсурсаў. Рэгіён фактычна не кіруецца ні адным з бакоў, знаходзячыся пад мясцовым самакіраваннем. За правапарадкам сочаць атрады KFOR. Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль — дэ-юрэ Украінская тэрыторыя, анексаваная Расіяй.
Гл. таксама Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы
Катэгорыя:Геапалітыка Катэгорыя:Спісы краін