Нагаві́цы, штаны́, по́рткі — адна з асноўных частак традыцыйнага адзення.
У беларусаў Нагавіцы з'яўляюцца адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суко́ннікі)М. Ф. Раманюк. Нагавіцы // .
Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя (каўнер) на поясе, які зашпільваўся на калодачку-біргельку або гузік і бескаўняровыя на матузку.
Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцяў. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпярэзвалі поясам.
У канцы XIX стагоддзя белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У XX стагоддзі традыцыйныя нагавіцы былі выцесненыя фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою.
Гл. таксама
Трусы
Літаратура
М. Ф. Раманюк. Нагавіцы //
Катэгорыя:Адзенне Катэгорыя:Беларускі касцюм