Сяргей Ігнатовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль мінчан.
Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 вярнуўся ў «Дынама», гуляў за дубль, нярэдка з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнага складу. 26 верасня 2012 дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы з пінскай «Хваляй» (5:0).
Сезон 2013 зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.
У пачатку сезона 2014 вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасці другога брамніка. 24 жніўня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч са «Слуцкам» (0:0). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.
У сезоне 2015 Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 года, пасля пераходу Гутара ў расійскі «Арэнбург», стаў іграком стартавага складу. У пачатку 2017 года, пасля няўдалай гульні ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У верасні 2017 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2019 года. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы.
У сезоне 2018 быў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт. У сезоне 2020 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючыся ў складзе з Паўлам Паўлючэнкам.
У студзені 2021 года далучыўся да «Мінска» і ў лютым афіцыйна падпісаў пагадненне з клубам. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, але хутка атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У красавіку 2022 года стаў іграком «Іслачы». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У студзені 2023 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», дзе стаў асноўным брамнікам. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У ліпені 2024 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве далучыўся да казахстанскага клуба «Ардабасы».
Міжнародная кар’ера У 2010—2011 гадах быў асноўным брамнікам юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).
У 2012—2013 гадах быў другім брамнікам моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) пасля Арцёма Сарокі. Усяго ў аснове за моладзевую зборную правёў тры матчы.
13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2020, 2023 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2009 дубль Дынама (Мінск) 11 −7 2010 дубль Дынама (Мінск) 32 −21 2011 дубль Дынама (Мінск) 25 −26 2012 (1) Д2 Бяроза-2010 10 −11 2012 (2) дубль Дынама (Мінск) 10 −8 2013 Д2 Бяроза-2010 20 −19 2014 Д1 Дынама (Мінск) 8 −6 2015 Д1 Дынама (Мінск) 2 −0 2016 Д1 Дынама (Мінск) 16 −12 2017 Д1 Дынама (Мінск) 13 −6 2018 Д1 Дынама (Мінск) 4 −3 2019 Д1 Дынама (Мінск) 5 −11 2020 Д1 Дынама (Брэст) 18 −23 2021 Д1 Мінск 3 −3 2022 Д1 Іслач 24 −26 2023 Д1 Шахцёр 21 −23 2024 (1) Д1 Шахцёр 5 −10
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент