Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ння і га́ндлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ)Сайт Министерства торговли Республики Беларусь — МИНТОРГ МЕНЯЕТ НАЗВАНИЕ — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю і рэгуляваць дзейнасць суб’ектаў натуральных манаполій, цэны (тарыфы), а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтых сферах. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 14 студзеня 2025 года пасаду міністра займае Артур Барысавіч Карповіч.
Склад Цэнтральны апарат — 11 упраўленняў, 3 аддзелыСТРУКТУРА ЦЕНТРАЛЬНОГО АППАРАТА МИНИСТЕРСТВА ТОРГОВЛИ ; Аб’яднанне «Белгандальпрагрэс»; Прадпрыемствы «Белгіпрагандаль», «Белювелірмет», «Белскупкаштмет», «Белімпартгандаль», «Беларусзамежгандаль», «Белінвентаргандаль», «Белгандальінфасервіс»; Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруемых работнікаў і спецыялістаў гандлю; Часопіс «Гермес».
Задачы парадкаванне гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання і абароны правоў спажыўцоў; агляд спажывецкага рынку і галіны побытавага абслугоўвання; узгадненне стварэння тавараправоднай сеткі і нямытнага парадкавання; стварэнне ўмоў для росту вываза тавараў і паслуг; парадкаванне найму ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання; узгадненне правядзення кірмашоў.
Паўнамоцтвы запыт ва ўстановах звестак аб гандлі; прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі; накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе; узгадненне з Міністэрствам замежных спраў стварэння тавараправоднай сеткі за мяжой; апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў; ухваленне ведамасных пастаноў; падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе; стварэнне друкаваных выданняў; стварэнне ведамасных узнагародаў; стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў.
Міністры Аляксей Ігаравіч Багданаў (21 снежня 2021 — 14 студзеня 2025) Артур Барысавіч Карповіч (з 14 студзеня 2025)
Гл. таксама Беларуская ўніверсальная таварная біржа
Крыніцы
Спасылкі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі
Антыманапольнага рэгулявання і гандлю Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Вуліца Кірава (Мінск)