Аляксей Цяслюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клуб «Спартак».

З сезона 2011 пачаў выступаць за дубль «Гомеля». 2 лютага 2012 года, пасля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзерву, падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гомелем» тэрмінам на 3 гады«Гомель» подписал новый контракт с игроком юношеской сборной Беларуси. Сезон 2012 правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

Летам 2012 года Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матча паміж юнацкімі зборнымі Расіі і Беларусі«Спартак» просматривает вингера из «Гомеля». З 31 ліпеня да 10 жніўня 2012 года Цяслюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаннем кантракта не скончыўся і ігрок вярнуўся ў «Гомель». У сезоне 2012 разам з партнёрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў каманд Вышэйшай лігі.

У студзені 2013 года разам з іншымі ігракамі «залатога дубля» быў пераведзены ў асноўную каманду «Гомеля»8 игроков дубля «Гомеля» переведены в основной состав клуба. 30 чэрвеня 2013 года Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сезонах 2013—2014, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену.

У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з гамяльчанаміАлексей Теслюк продлил контракт с "Гомелем". 10 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, які дапамог перамагчы «Белшыну» 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату 2015Алексей Теслюк стал автором первого гола в 25-м чемпионате Беларуси. У далейшым Цяслюк здолеў замацавацца ў аснове «Гомеля», з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне пасля Генадзя Блізнюка.

Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Цяслюка праяўляла мінскае «Дынама», а ў лютым 2016 года нападнік ездзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»Теслюк съездил на просмотр в киевское «Динамо-2». Аднак у выніку ў сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады"Гомель" на два года продлил контракт с Алексеем Теслюком. Па выніках сезона 2016 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе гамяльчан на пазіцыі цэнтральнага нападніка, пазней страціў месца ў аснове і стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубамТеслюк продлил контракт с «Гомелем».

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы» да канца сезона"Смолевичи" взяли в аренду у "Гомеля" Теслюка. Са жніўня да кастрычніка адсутнічаў з-за траўмы, пазней зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з гомельскай камандай, аднак у сакавіку 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»Теслюк перешел в "Рух". У складзе брэсцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Рухам»"Рух" расторг контракт с Теслюком і стаў трэніравацца з «Гомелем», з якім неўзабаве падпісаў пагадненнеТеслюк подписал соглашение с "Гомелем". Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантрактМилевский, Теслюк и Ходенков стали игроками "Волны". Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 12 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клубМилевский и Теслюк расторгли контракты с "Волной" і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо". Пакінуў «Лакаматыў» у снежні 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу 1:0.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Гомель 12 1 2012 дубль Гомель 25 5 2013 Д1 Гомель 3 0 2014 Д1 Гомель 10 0 2015 Д1 Гомель 25 5 2016 Д2 Гомель 22 5 2017 Д1 Гомель 20 2 2018 (1) Д1 Гомель 8 0 2018 (2) Д1 Смалявічы 5 1 2019 Д2 Рух 20 4 2020 Д2 Гомель 14 2 2021 Д2 Хваля 31 12 2022 Д2 Лакаматыў 18 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель