— японскія юнакі-прастытуткі. Звычайна «кагэма» станавіліся тыя вучні акцёраў кабукі (а акцёры самі часта падзараблялі прастытуцыяй), яны абслугоўвалі як мужчын, так і жанчын. Асноўнай паслугай для мужчын быў анальны секс, гомасексуальная феляцыя ў крыніцах перыяду Эда амаль не згадваецца. Кагэма, не звязаныя з тэатрам Кабукі, працавалі ў мужчынскіх бардэлях або чайных доміках, якія спецыялізаваліся на «кагэма». Звычайна кагэма плацілі больш, чым прастытуткам-жанчынам, таму яны здолелі весці квітнеючы бізнес усё XIX стагоддзе, нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці заканадаўства. Кагэма працавалі ў розных узроставых групах: , 10—18 гадоў і анагата (жаночае амплуа акцёра-мужчыны).

Тэрмін таксама выкарыстоўваецца ў сучасным японскім гомасексуальным слэнгу.

Літаратура

Гл. таксама Кабукі Сюдо Юдзё Ойран Гейша

Катэгорыя:Кабукі Катэгорыя:ЛГБТ у Японіі Катэгорыя:Прастытуцыя ў Японіі Катэгорыя:Мужчынская прастытуцыя