Гу́рыстая, Бронніца, Бронка — рака ў Мазырскім і Лельчыцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Убарць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца за 5,5 км на ўсход ад вёскі Зарубанае, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе і нізіне Прыпяцкае Палессе па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі — ручай Вінчугараў (справа) і рака Запалічная (злева). Упадае ў Убарць за 2 км вышэй ад вёскі Убарцкая Рудня.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Убарці