Дом Стэ́нкіляў () — шведская каралеўская дынастыя, чые прадстаўнікі займалі шведскі трон з 1060 па 1125 год. Меркавана вядзе свае карані з заходняга рэгіёна Вестэргётланд..
Прадстаўнікі дынастыі Стэнкіляў
Кіруючыя прадстаўнікі Усяго з гэтай дынастыі на троне Вестэргётланда ці Швецыі знаходзіліся:
1060—1066 : Стэнкіль 1066—1067 : ?Эрык VII Стэнкільсан, існуе непацверджаная тэорыя пра тое, што ён быў сынам Стэнкіля 1067—1070 : Хальстэн Стэнкільсан (Хальстэн), сын Стэнкіля 1079—1084 : Інгэ I Старэйшы (Inge den äldre), сын Стэнкіля 1084—1087 : Свейн Крывавы (Blot-Sven), меркавана з’яўляўся сваяком жонкі Інгэ I Старэйшага 1087—1110 : Інгэ I Старэйшы (Inge den äldre), другое валадаранне 1110—1118 : Філіп (Filip Halstensson), памёр бяздзетным 1110—1125 : Інгэ II Малодшы (Inge den yngre), памёр бяздзетным. З яго смерцю дынастыя Стэнкіляў згасла.
Нашчадкі Дому па жаночай лініі Паказаны гады валадарання прык. 1125 — прык. 1130 год: Магнус Моцны (таксама вядомы як Магнус I Готландскі). Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; быў старэйшым сынам Інгэ Старэйшага. прык. 1150 — прык. 1160 год: Эрык IX Святы, які быў жанаты з Крысцінай, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, дачкой дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Эрыкаў. прык. 1155—1167 Карл Сверкерсан — яго маці была ўдавой Інгэ Малодшага. Ён быў жанаты з Кірстэн Стыгсдотэра (Kirsten Stigsdatter), якая, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, была дачкой дачкі дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Сверкераў. 1160-61 Магнус Хенрыксен. Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; некаторымі даследчыкамі называецца апошнім манархам з Дому Стэнкіляў, што генеалагічна аспрэчваецца; быў сынам дачкі Рагвалда, сына Інгэ Старэйшага.
Катэгорыя:Каралі шведскія
Стэнкілі