Барыс Маркавіч Фіх ( — ) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967)
Біяграфія Б. М. Фіх нарадзіўся ў вёсцы Грушка (зараз у Каменскім раёне, Малдова). У 1941 годзе скончыў педагагічны інстытут у Ціраспалі, у 1948 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. З 1951 года загадчык кафедры, намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага інстытута. З 1954 па 1976 год загадчык кафедры гісторыі, прарэктар па навуковай і навучальнай рабоце ў Гродзенскім педагагічным інстытуце. Б. М. Фіх з’яўляецца аўтарам ідэі стварэння ў 1955 годзе навукова-даследчага гісторыка0краязнаўчага гуртка пры кафедры гісторыі інстытутаЭлектронная бібліятэка УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Навуковая дзейнасць Б. М. Фіх займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і аграрных адносін у 1917—1920 гг, гісторыі краязнаўства, становішча Гродна ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. і ў перыяд усталявання Савецкай улады. 15 студзеня 1960 года ён выступіў на навуковай сесіі, прысвечанай 20-гадоваму юбілею Гродзенскага педагагічнага інстытута з дакладам «Асноўныя праблемы гісторыі г. Гродна». Таксама Б. М. Фіх кіраваў аўтарскім калектывам, які падрыхтаваў першую сінтэтычную працу па гісторыі Гродна — «Гродно: исторический очерк» (першае выданне адбылося ў 1960 годзе). Адзін з аўтараў кнігі «Беларуская ССР. Гродзенская вобласць» (1968), 3-га тома «Гісторыі Беларускай ССР» (1973).
Сярод апублікаваных прац: Гродно: Ист. очерк / Б. М. Фих, Л. В. Аржаева, М. В. Барсегян и др. (1960, 1964 — другое выданне) Роль комитетов бедноты Витебской губернии в развёртывании социалистической революции в деревне : автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата исторических наук / Фих Б. М. ; Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина, Кафедра истории СССР, 1953. Аграрная революция в Белоруссии (1917—1920 гг.) — Мн., 1966. Дзевятая пяцігодка і сацыяльнае развіццё савецкага грамадства / Б. Фіх, Ф. Марголін (1972) Вопросы организации и методики научно-исследовательской работы студентов вузов БССР : [сборник статей] / под общей редакцией Соломонова А. А. и Фиха Б. М. (1975) і інш.
Літаратура
Спасылкі Электронная бібліятэка УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі