Аляксандр Арлоўскі (; — ) — мастак Рэчы Паспалітай і піянер літаграфіі ў Расійскай імперыі. У 1793 годзе далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай і быў удзельнікам паўстання Тадэвуша Касцюшкі супраць Расійскай імперыі і Прусіі. Яго работы ўключаюць у сябе незлічоныя эскізы паўсядзённага жыцця Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама сцэны паўстання 1794 года і іншых войнаў.
Аляксандр Арлоўскі згаданы ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», а таксама ў творах Аляксандра Пушкіна.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Мастакі Польшчы