Астрафізіка (ад  — «свяціла» і  — «прырода») — раздзел астраноміі, які вывучае фізічны стан і працэсы, якія адбываюцца на паверхні і ў нетрах нябесных цел, іх хімічны састаў, якасці асяроддзя між нябеснымі целамі і пад. Дзеліцца на практычную астрафізіку, якая распрацоўвае спосабы астрафізічных назіранняў і іх апрацоўкі, займаецца тэорыяй і практычным выкарыстаннем астрафізічных інструментаў, і тэарэтычную астрафізіку, якая займаецца тлумачэннем на падставе тэарэтычнай фізікі фізічных працэсаў, якія адбываюцца на нябесных целах, і назіраных з’яў.

Асноўныя раздзелы астрафізікі: Радыёастраномія Інфрачырвоная астраномія Рэнтгенаўская астраномія Гама-астраномія Нейтрынная астраномія

Гл. таксама Арыстарх Апалонавіч Белапольскі Мацвей Мацвееевіч Гусеў

Катэгорыя:Раздзелы астраноміі