Стара́я Мыш (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўночны захад ад Баранавічаў, на рацэ Мышанцы.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя пад назвай Мыш, велікакняжацкая (дзяржаўная) уласнасць. З 1568 года ўладанне Яна Караля Хадкевіча, які недалёка ад паселішча, на правым беразе ракі Мышанкі, пабудаваў Мышскі замак. Замкавыя ўмацаванні былі пазначаны на карце Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Разбураны ў 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.
У пачатку XX стагоддзя маёнтак Старая Мыш, у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 128 жыхароў. Побач з маёнткам знаходзілася сяленне Мыш: 2 двары, 11 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, фальварак Старая Мыш у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета.
Інфраструктура Магазін
Насельніцтва 4 дамы, 23 жыхары (1921) 32 жыхары (1939) 85 жыхароў (1959) 187 жыхароў (1970) 32 двары, 54 жыхары (1998) 18 гаспадарак, 34 жыхары (2005)
Славутасці Гарадзішча перыяду сярэднявечча (XVI стагоддзе), за 0,1 км на поўдзень вёскі, на правым беразе ракі Мышанкі — Бровар і спіртапрыёмнік
Літаратура
Дубейка, В. М. На беразе Мышанкі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. — 288 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна