Архіп Іванавіч Куінджы (, Марыупаль — ) — жывапісец-пейзажыст. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (з 1893).
Біяграфія Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбугскай АМ (1868). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак 1875—1879. Ініцыятар стварэння Таварыства мастакоў (1909; пазней Таварыства імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (прафесар з 1892, з 1894 прафесар-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А. Рылоў, М. Рэрых), адкуль у 1897 годзе звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў Івана Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х гадоў стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сацыяльныя асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найбольш выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх галоўных тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881). Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901).
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі