Васіль Кузьміч Касцючэнка (, в. Васільеўка, Добрушскі раён) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021).
Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1953 года ў в. Васільеўка Добрушскага раёна.
У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
З 1976 годзе пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах.
З 1987 па 2000 гады выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.
У 1998 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагодскай карціннай галерэі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.
Персанальныя выстаўкі 2006 — Galleri Kretsen, Швецыя 2006 — персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс 2006 — галерэя «Тызенгауз», Гродна 2008 — «Імёны», ЦДМ, Масква 2009 — «Цеплыня колеру», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск«Цеплыня колеру» 2011 — «Знак вады», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, МінскАрт-проект Василия Костюченко «Знак Воды» 2014 — «Зямляне», персанальная выстава, Палац мастацтва, МінскПерсональная выставка Василия Костюченко «Земляне» 2015 — «Каляровыя аповеды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск«Каляровыя аповяды»
Узнагароды Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва (2007). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні».
Спасылкі
Васіль Касцючэнка: «Знак вады»
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя