Праліў Малы́гіна () — праліў паміж востравам Белы і паўвостравам Ямал (Расія) у Карскім моры.
Даўжыня праліва 63 км, шырыня 9—27 км, глыбіня да 4 м. Берагі нізінныя, пясчана-гліністыя, пакрытыя тундравай расліннасцю.
Названы ў гонар расійскага даследчыка Арктыкі Сцяпана Гаўрылавіча Малыгіна, які прайшоў цераз праліў у 1737 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Малыгіна Праліў Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Карскае мора Катэгорыя:Пралівы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей