Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Пабудаваны ў 1759 годзе пры манастыры міласэрных сясцёр.
У будынку знаходзіцца бальніца. Ён занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
П-падобны ў плане аднапавярховы мураваны будынак накрыты двухсхільным дахам. Планіроўка ў сярэдняй частцы калідорная, у крылах галерэйная. Першапачатковая планіроўка змененая ў 1928—29 гг., часткова збераглася ў левым крыле, над якім знаходзіцца паўпадвальны паверх. Калідор перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках, паўпадвал — цыліндрычнымі скляпеннямі, у астатніх памяшканнях столь плоская.
Літаратура
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001. — С. 265. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X
Спасылкі
Катэгорыя:Асвея Катэгорыя:Славутасці Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:1759 год у Беларусі