Юзаф Ясінскі (2-я палова XVIII стагоддзя — ) — медык, антраполаг.

Біяграфія

Скончыў медыцынскую школу ў Гродне, Віленскі ўніверсітэт у 1789 годзе, атрымаў ступень доктара філасофіі, медыцыны і хірургіі.

Працаваў урачом у магнацкім доме Абуховічаў, потым у Навагрудку.

Навуковая дзейнасць

У 1810 напісаў кнігу «Антрапалогія пра фізічныя і маральныя ўласцівасці чалавека» (апублікавана ў 1818 у Вільне на польскай мове). Адзін з першых антраполагаў у Беларусі, упершыню выклаў задачы і сутнасць антрапалогіі як вучэння пра чалавека ў цэлым з прыцягваннем дадзеных анатоміі, фізіялогіі, медыцыны, філасофіі. Староннік віленскай эвалюцыйнай школы.

Катэгорыя:Антраполагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Дактары хірургіі