Прусты́т, рубінавае серабро, рубінавая падманка, сярэбраная падманка, чырвоная светлая сярэбраная руда, сангвінітПрустит // Ювелирное обозрение — мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, AgAsS. Назву прустыт атрымаў у гонар французскага хіміка Ж. Л. Пруста, выявіўшага, што існуюць асобна сурмяная і мыш’яковая «чырвоныя сярэбраныя солі»Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей // Кристаллов.net. Упершыню гэты мінерал апісаў у 1832 годзе французскі геолаг Ф. С. Беданаў ().
У складзе прустыту прыкладна 65,4 % серабра, 15,2 % мыш’яку, 19,4 % серыПрустит // КаталогМинералов. Ru. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, крышталі прызматычнай формы, часам двайныя і трайныя зросткі. Крышталі маюць рубінава-чырвоны колер, паўпразрыстыя. Шчыльнасць 5,57—5,64 г/см³. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Раствараецца ў азотнай кіслаце.
Распаўсюджванне і радовішчы Прустыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў кальцытавых жылах. Гіпергенны прустыт утвараецца ў зонах акіслення сярэбраных радовішчаў. Сустракаецца ў жылах з свінцова-цынкава-сярэбранай мінералізацыяй. Радовішчы ў Расіі (Усходняя Якуція, Прымор’е), Балівіі, Перу, Мексіцы, Канадзе, Чэхіі, ЗША, Германія (Рудныя горы і ШварцвальдПрустит или «cветло-красная серебряная руда» // КаталогМинералов. Ru).
Выкарыстанне Прустыт з’яўляецца рудой на серабро.
Літаратура
Спасылкі Прустит // КаталогМинералов. Ru Прустит или «cветло-красная серебряная руда» // КаталогМинералов. Ru Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей // Кристаллов.net Прустит // Ювелирное обозрение
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы серабра Катэгорыя:Мінералы мыш’яку