Трансду́кцыя (ад  — перамяшчэнне) — перадача генетычнага матэрыялу ад адной бактэрыі (донара) да другой (рэцыпіента) з дапамогай бактэрыяфага. З’ява была адкрыта ў 1952 годзе амерыканскімі вучонымі Джошуа Ледэрбергам і Нортанам Зіндэрам пры аналізе прычын змянення спадчынных прыкмет у некаторых штамаў бактэрыі Salmonella typhinurium пры іх сумесным вырошчванні.

Існуе ў многіх бактэрый: сальманел, шыгел, бацыл, актынаміцэтаў і іншых.

Умераныя фагі (бактэрыяфагі) у працэсе вегетатыўнага размнажэння здольныя выпадкова захопліваць і пераносіць у іншыя клеткі любы ўчастак ДНК бактэрый, што яны разбураюць. У гэтым выпадку ўласная ДНК фага замяняецца на аналагічны па памерах фрагмент бактэрыяльнай храмасомы, які можа мець некалькі генаў. Пры чарговым заражэнні фагам бактэрыі ўчастак храмасомы донара пераносіцца ў клетку рэцыпіента.

Выкарыстоўвецца ў генетыцы бактэрый пры складанні генетычных карт, для аналізу іх генетычнай структуры і функцыі.

Крыніцы

Літаратура

Трансдукция // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 436. — 536, с.; 22 см. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.) Трансдукция // Медицинская биология и общая генетика: учеб. пособие для студентов 1 курса, обучающихся по специальностям «Лечебное дело» и «Медико-диагностическое дело» медицинских вузов / Л. П. Гаврилова, В. В. Потенко, Е. М. Бутенкова. — Гомель: Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет», 2012. — С. 23. — 212 с. — ISBN 978-985-506-386-6.

Катэгорыя:Малекулярная біялогія Катэгорыя:Вірусалогія Катэгорыя:Бактэрыяфагі