Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў (, в. Баравыя, , Мінская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ.

Біяграфія

1965—1972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка.

1972—1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкладчыкі — Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі.

1980—1984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР, выкладчык — Міхаіл Савіцкі.

З 1987 — Член Саюза мастакоў СССР.

З 1994 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу.

1997 — Гран-пры II міжнароднага сімпозіума імя Марка Шагала, Беларусь.

2003 — Медаль Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

2007 — Медаль Францыска Скарыны.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых прыватных сборах Беларусі і замежжаАрт-Куратар. Сайт Алега Курашова.

Мастацкія выставы

1989 — «Сакавіцкі апошні снег», Дом кіно, Мінск 1991 — «На галерэі», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 1993 — «Зямля пад белымі крыламі», галерэя «М-ART», Славенія, г. Марыбар 1994 — «Вецер сямі мораў», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 1994 — «9 мастакоў», Славакія, г. Нітра 1996 — «BelART-TRANSIT», галерэя «Сарт», ЦДМ, Масква 1996 — «Майстры Беларусі», галерэя «ARKA», Літва, Вільнюс 1999 — «Ню», галерэя «Schtadwerke», Германія, Мюнстэр 2000 — «Выкраданне Еўропы», галерэя «Anixis», Швейцарыя 2002 — «Сны Арлекіна», галерэя «Мастацтва», Беларусь, Мінск 2003 — «Восень у Мінску», галерэя «Anixis», Швейцарыя 2005 — «Нараджэнне Венеры», Палац мастацтва, Мінск 2007 — «Рэмінісцэнцыі ХХ стагоддзя», Нацыянальная бібліятэка Літвы, Вільнюс 2007 — «POST-традыцыя», Дзяржаўная філармонія, Літва, Вільнюс 2010 — Персанальная выстаўка, галерэя «Nikolai», Германія, Берлін

Крыніцы

Спасылкі Галерэя «Крыга» Мастацтва. «Алесь Ксяндзоў. Лінія — след душы» Культура. «Эпоха ў каляровым шкле. Вітражы ў Савеце Рэспублікі»

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя