Якуб Обраўскі (; 24 снежня 1882, Брно, Аўстра-Венгрыя — 31 сакавіка 1949, Прага, Чэхаславакія) — чэхаславацкі мастак, скульптар і графік.
Біяграфія
Скончыў у 1901 годзе Вышэйшую школу прыкладнога мастацтва ў Празе. Вучань Станіслава Сухарды. У 1904−1905 гадах вучыўся ў Пражскай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 1905—1906 гг. — на службе ў арміі Аўстра-Венгрыі.
У 1907 годзе атрымаў стыпендыю на наведванне Італіі. Жыў у Рыме. У 1908 годзе вярнуўся ў Прагу. Адкрыў мастацкую майстэрню.
Выкладаў у Акадэміі жывапісу. У 1919 годзе стаў прафесарам, а ў другой палове 1930-х гадоў — рэктарам пражскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў.
Творчасць Як жывапісец працаваў у акадэмічна-сімвалічным стылі, засяродзіўшы асноўную ўвагу на дэкаратыўных размалёўках сваіх карцін, матывах з жаночымі фігурамі. Скульптурай стаў займацца пазней, стварыў шэраг помнікаў і статуй.
Адзін з першых мастакоў — стваральнікаў паштовых марак Чэхаславакіі.
Выбраныя працы Паштовая марка ЧСР «Леў, вызваляецца ад сваіх ланцугоў» (28 кастрычніка 1919) Паштовая марка ЧСР «Алегорыя эканомікі» (1920) Скульптура «Адам і Ева» (1929) Помнік на мемарыяле сялянскім паўстанцам 1775 года ў г. Хлумец-над-Цыдлінаў (1940).
Спасылкі
Jakub Obrovský Osobnosti Bystrce: J.Obrovský Virtuální prohlídka, socha Chlumec n. Cidlinou Kalendárium ČT 1, 2012
Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Чэхіі Катэгорыя:Педагогі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі марак Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага) Катэгорыя:Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў