Эдуард Мікалаевіч Яраш (, , БССР —) — беларускі савецкі спартсмен і трэнер (стралковы спорт). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1966), заслужаны трэнер БССР (1980).
Біяграфія Скончыў БПІ ў 1968 годзе. З 1978 года старшы трэнер зборнай каманды БССР па кулявой стральбе. Чэмпіён свету (1962, Каір; 1966, Вісбадэн, ФРГ) і бронзавы прызёр (1966) у камандным першынстве. Чэмпіён Еўропы ў камандным першынстве (1965, Бухарэст). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР у асабістым першынстве (1959, 1963, 1967), СССР у асабістым (1959, 1962-63, 1967) і камандным (1962, 1965, 1966, 1968, 1969) першыствах. Рэкардсмен свету, СССР.
Сярод выхаванцаў алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў, Сяргей Мартынаў.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Катэгорыя:Стралкі СССР Катэгорыя:Стралкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ