До́мжарыцы (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Сергуч. Уваходзіць у склад Домжарыцкага сельсавета. Цэнтр сельсавета і адміністрацыйна-гаспадарчы, навуковы цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. За 35 км на паўднёвы захад ад Лепеля, 150 км ад Віцебска.

Насельніцтва 445 жыхароў, 172 двары (1997)

Планіроўка Забудоўваецца паводле генплана 1966 года (праектны інстытут лясной гаспадаркі СССР) і яго карэкціроўкі 1973 года, 1976 года і 1987 года (БелНДІдзіпрасельбуд). Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца вялікая прамавугольная ў плане плошча — грамадска-адміністрацыйны і культурна-гандлёвы цэнтр (трохпавярховы адміністрацыйна-лабараторны корпус запаведніка, зблакіраваны з двухпавярховым будынкам музея прыроды, чатырохпавярховы гатэль са сталовай і рэстаранам на першым паверсе, сярэдняя школа з інтэрнатам і сталовай, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр у блоку з Домам культуры). На заходнім баку плошчы пабудаваны двухпавярховыя васьмі- і шаснаццацікватэрныя жылыя дамы. Упрыгожваюць плошчу дэкаратыўны вадаём, кветнікі, газоны. Паблізу плошчы знаходзіцца двухпавярховы медпункт. Вёска забудаваная пераважна двухпавярховымі васьмі- і шаснаццацікватэрнымі жылымі дамамі. У паўднёвай частцы — аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаныя малыя формы дойлідства, групы дэкаратыўных дрэваў, газоны, кветнікі і інш. Усе грамадскія і жылыя будынкі выкананыя па індывідуальных праектах. На ўсходзе вёскі спартыўная зона са стадыёнам, адкрытым плавальным басейнам, на захадзе і поўдні — вытворчая зона.

Распрацоўка праекта і забудова вёскі адзначаны дыпломам ВДНГ СССР (1981).

Цікавыя факты У наваколлі вёскі праходзілі здымкі мастацкага фільма «Людзі на балоце» рэжысёра Віктара Турава.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Домжарыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна