Юдзіф або Юдыт (, Егудзі́т, — жаночы варыянт імя Іуда (, Егуда́), «хвала Іегове») — персанаж старазапаветнай другакананічнай «Кнігі Юдзіф», яўрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў. 150px|thumb|left|Андрэа Мантэнья. Юдзіф і служанка хаваюць галаву ў мяшок

Іўдзейская гераіня, патрыётка і сімвал барацьбы іўдзеяў супраць іх прыгнятальнікаў у старажытнасці на Блізкім УсходзеДж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 631-2, . Пасля таго, як войскі асірыйцаў аблажылі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворага, дзе прыцягнула ўвагу палкаводца. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву, і прынесла яе ў родны горад, які такім чынам апынуўся выратаваным. Біблейская энцыклапедыя архімандрыта Нікіфара лічыць датай гэтага подзвігу каля 589 года да н.э.

Пачынаючы з эпохі Адраджэння, вобраз быў надзвычай папулярны ў мастацтве і меў як гераічныя, так і эратычныя канатацыі.

У астраноміі У імя Юдзіф названы астэроід , адкрыты ў 1908 годзе.

Гл. таксама Саламея

Літаратура Dom Augustin Calmet, «Introd. in Lib. Judith» Дроздов, Николай Михайлович. «Историч. характер кн. Иудифь» (1876)

Спасылкі

Сярэдневяковыя мініяцюры з гісторыяй Юдзіф

Катэгорыя:Жанчыны Старога Запавету Катэгорыя:Прамаці Катэгорыя:Іўдаістычная міфалогія Катэгорыя:Жанчыны-забойцы