Ганна Паўлаўна Рыжкова (, вёска Войлева, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларуская артыстка эстрады. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1970).

Біяграфія Займалася ў 1938—1941 гадах Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы (педагог Е. Міровіч) у Мінску. У 1945—1948 гадах працавала ў тэатры імя Якуба Коласа. У 1948—1961 гадах метадыст Віцебскага абласнога Дома народнай творчасці. У 1961—1993 гадах артыстка размоўнага жанру Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Творчасць Шырока прапагандавала беларускую паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары былі эстрадна-паэтычныя спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу), творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Танка, П. Панчанкі, Э. Агняцвет, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Е. Лось, П. Макаля, Н. Тулупавай і інш.

Літаратура Рыжкова Ганна Паўлаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 310. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 552

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Беларусі