Лучы́нец — ручай у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, прыток канала, які ўпадае справа ў канал Бычок. Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,7 км на поўнач, вусце за 7 км на поўнач ад вёскі Іванава Слабада. Цячэ па лясістай мясцовасці ў межах нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Рэчышча на працягу 2 км уверх ад вусця каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна