Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў „Трэці сектар“» (Цэнтр «Трэці сектар») — грамадскае аб’яднанне, створанае ў Гродне ў 1997 г. групай грамадскіх актывістаў і журналістаў. Адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый Беларусі. Ліквідаванае паводле рашэння Гродзенскага абласнога суда ад 3 верасня 2021 г.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Грамадзянская адукацыя ў галіне журналістыкі Адзін з галоўных накірункаў дзейнасці арганізацыі. З 1997 г. на яе базе працавала «Школа маладога журналіста», якая з 2015 года дзейнічала як «Школа сучаснай журналістыкі». За гады існавання навучанне ў ёй прайшло больш за 500 чалавек. Многія выпускнікі дагэтуль працуюць у беларускіх і замежных медыя і недзяржаўшых арганізацыях. Больш за 30 выпускнікоў станавіліся ў розныя часы лаўрэатамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій у галіне журналістыкі.
У 2007, 2010, 2012, 2014 гг. на базе арганізацыі праводзіліся «Фестывалі моладзевай журналістыкі „Твой стыль“». У 2007 г. быў створаны сайт «Твой стыль»Твой стыль . Яго мэтай было даць маладым журналістаў магчымасць практыкавацца ва ўмовах ліквідацыі мясцовай прэсы (у 2001 была закрытая газет «Пагоня», у 2004 спыніла выхад «Биржа информации»), а таксама палепшыць інфармаванасць насельніцтва пра тое, што адбываецца ў горадзе і краіне. У 2016 годзе сайт трансфармаваўся ў самастойнае беларускамоўнае гарадское выданне Hrodna.life.
Інфармацыйная падтрымка грамадскіх ініцыятыў На сайце арганізацыі публікавалася інфармацыя пра дзейнасць грамадскіх ініцыятыў Гродзеншчыны. З красавіка 1999 г. выдавалася электронная рассылка «Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны». З 1997 да 2006 г. выдаваўся бюлетэнь (пазней часопіс) «Трэці сектар».
Культура і спадчына Праграма накіраваная на захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны. У межах праграмы выдаваліся кнігі «Песня пра зубра», «Традыцыйная кухня Беласточчыны і Гарадзеншчыны», «Легенды і міфы: ад Нёмана да Буга», «Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», відэапраект «Постаці»Постаці.
Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей «Універсітэт Залатога Веку»Універсітэт Залатога Веку для сталых людзей працуе ў Гродне з 2010 г. Яго мэтай з’яўляецца павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю. Універсітэт Залатога Веку прызнаны «Найлепшай адукацыйнай падзеяй года» ў Беларусі ў 2014 г.
Транспамежнае супрацоўніцтва Арганізацыя ладзіла трансгранічныя праекты ў галіне культуры, адукацыі, моладзі. Міжнародныя летнікі «ПоЛіБелКа»«ПоЛіБелКа» ладзіліся ў 2003, 2006, 2010 г. для прадстаўнікоў арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расіі. Форум грамадскіх арганізацый Еўрарэгіёна «Нёман» быў праведзены ў Гродне ў 2002 г.
Развіццё мясцовых супольнасцей «Адкрытая школа мясцовых супольнасцей» ладзілася арганізацыяй у 2003—2011 гг.
Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль»
Фестываль заснаваны грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр „Трэці Сектар“» у супрацоўніцтве з «Беларускай асацыяцыяй журналістаў» у 2007 годзе і быў задуманы як дадатковая пляцоўка для павышэння прафесійнага ўзроўню маладых журналістаў.
Упершыню Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» адбыўся 18-20 мая 2007 года.
Другі Фестываль адбыўся 21 мая 2009 г. і атрымаў званне Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі .
У трэцім фестываліТрэці фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» , які адбыўся 25-27 мая 2012 г. прынялі ўдзел больш за 150 чалавек. Чацвёрты ФестывальЧацвёрты фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» прайшоў 16-18 мая 2014 года і сабраў больш за 100 чалавек. У межах Фестываляў праводзяцца нацыянальны конкурс для журналістаў-пачаткоўцаў, майстар-класы ад журналістаў-прафесіяналаў, а таксама Фотабатл для фатографаў-аматараў з розных гарадоў краіны.
Ліквідацыя арганізацыі У межах масавага пераследу грамадскіх арганізацый, які пачаўся ў Беларусі ў ліпені 2021 года, Упраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама распачало пазапланавую праверку арганізацыі. Ад арганізацыі запатрабавалі вялікую колькасць дакументаў за некалькі гадоў дзейнасці. У атрыманым папярэджанні былі таксама прэтэнзіі да асветніцкіх праграм, якія ўпраўленне юстыцыі палічыла нестатутнай дзейнасцю. 14 ліпеня 2021 г. офіс «Трэцяг сектара» ўскрылі без прысутнасці сябраў арганізацыі. Там адбыўся вобшук.
У канцы жніўня 2021 г. стала вядома, што справа аб ліквідацыі арганізацыі перададзена ў Гродзенскі абласны суд. Рашэнне аб ліквідацыі прынятае 3 верасня 2021 г. Арганізацыя выключаная з Адзінага дзяржаўнага рэестру індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў 28 лістапада 2022 г.
Спасылкі ngo.by Вечерний Гродно tut.by Наша Ніва tut.by Наша Ніва Інтекс-Пресс Комсомольская правда Радыё Рацыя Биржа информации Новы час www.3sektar.by/fest Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 2021 годзе