Казімір Адамавіч Петрусевіч (; (, фальварак Навіны, , Мінская губерня — , ) — адвакат, рэвалюцыянер.
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1872 года ў фальварку Навіны Капыльскага прыходу Слуцкага павета Мінскай губерні ў сям’і палясоўшчыка Адама Францавіча і Эміліі (з Стацкевічаў) Петрусевічаў. Меў двух братоў: Станіслава і Алеся.
У 1882—1891 гадах вучыўся ў дармовым інтэрнаце пад Слуцкай гімназіяй. Пасля заканчэння падаў дакументы на паступленне ў Пецярбургскі ўніверсітэт, але заява была адхілена. Паступіў на юрыдычны факультэт Імператарскага Кіеўскага ўніверсітэта імя Святога Уладзіміра, які скончыў у 1895 з дыпломам I ступені. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага да вядомага кіеўскага адваката Цэзара Абрамовіча. Узяў шлюб з Янінай Янаўнай Наркевіч-Ёдка.
За падрыхтоўку рэвалюцыйнай дэманстрацыі ў Кіеве 30 красавіка 1897 года быў высланы разам з жонкай у Екацярынаслаў. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага Тэадора Пяхоўскага. Удзельнічаў у I з’ездзе РСДРП (Менск) як дэлегат ад Екацярынаслаўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Вярнуўшыся ў Екацярынаслаў і даўшы звесткі начальніку екацярынаслаўскай сацыял-дэмакратыі І. Х. Лалаянцу, Петрусевіч у тую ж ноч (10 сакавіка 1898) быў арыштаваныhttp://basss.asj-oa.am/2538/1/1964-10(3).pdf с. 7. Знаходзіўся ў мясцовых і кіеўскіх вязніцах. 22 сакавіка 1900 года паводле загаду манарха разам з іншымі высланы ў Валагодскую губерню на пяць гадоў. Губернатар спачатку вызначыў месцам ягонага быцця Тоцьму, куды ён прыбыў у траўні 1900 года. Затым ён пераведзены на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Сальвычагодск. 8 студзеня 1902 атрымаў пасведчанне № 101 прыватнага паверанага пры Сольвычагодскім павятовым з’ездзе для заняткаў прыватнай юрыдычнай справай. 20 студзеня 1903 года Сольвычагодскі павятовы з’езд міравых суддзяў выдаў Петрусевічу пасведчанне № 247 на годнасць прыватнага паверанага пры павятовым з’ездзе. У 1903 годзе стаў членам кансультацыі прысяжных павераных пры Валагодскім акруговым судзе. 3 чэрвеня 1903 года скончыўся тэрмін высылкі Петрусевіча, і ён з жонкай вярнуўся ў Слуцкі павет «Я помню, был посажен в тюрьму местный адвокат К. Петрусевич, имеющий левые убеждения. Ко мне пришли его коллеги из адвокатуры с просьбой ходатайствовать за него перед Курловым. Я потребовал от них обещания, что их осужденный коллега не будет больше вести никакой антиправительственной пропаганды, и отправился к Курлову. После того, как я заявил, что беру Петрусевича на поруки, Курлов тут же по телефону велел освободить заключенного».Эдвард Войнилович. Воспоминания. Перевод с польского. Мн., 2007. 380 с. . У 1908 года жыў у Вільні, бараніў Якуба Коласа. Быў паўнамоцным зямельнага звязку ў Гомелі.
У 1919 годзе эміграваў у Польшчу, заняўся адвакацкай справай. Выступаў абаронцам на працэсах палітычных, яго пекныя прамовы друкавалі ў той час некаторыя газеты. Абараняў інтарэсы Максіма Танка. Удзельнічаў у абароне «Беларускай грамады». За палітычную актыўнасць яго пазбавілі гонару прафесара і звольнілі з кафедры ў Віленскім універсітэце. У час Другой сусветнай вайны жыў на акупаванай тэрыторыі, бачыў адыход немцаў з Вільні, распавядаў пра гэта ў пісьмах да родных. Пазней яны былі надрукаваны ў літоўскай газеце на польскай мове «». Па заканчэнні вайны быў абраны членам Найвышэйшага суда ПНР, Галоўнай адвакацкай рады. Польскі ўрад узнагародзіў яго ордэнам Адраджэння Польшчы.
Памёр 14 жніўня 1949 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на вайсковых могілках Павонзкі.
Сям’я Жонка — Яніна Янаўна Наркевіч-Ёдка. Сын — Казімір Петрусевіч (1906—1982), польскі эколаг.
Бібліяграфія Объявление.8.01. / ВГВ., 1902. — № 3. — С.2. Объявление.20.01. // ВГВ., 1903. — № 7. — С.2. Отчёт о деятельности консультации за 1903 год. Вологда, б./г. — С.8. Частные поверенные. // Адрес-календарь Вологодской губернии на 1904—1905 гг. Вологда, 1904. — С.35. Каторга и ссылка. М., 1927. Кн.6. — С.36, 106—107, 108—109. Каторга и ссылка. М., 1927. Кн.7. — С.104. Каторга и ссылка. М., 1927. Кн.8. — С. 47, 57, 61.(фото) Политические процессы в России 1901—1917 гг. Ч.1 (1901—1905) / Под ред. Л. И. Гольдмана. М., 1932. — С 92, 121—122, 179. Миронова Ж., Магидова А.Дом-музей I съезда Р. С. Д. Р. П. Минск, 1968.-С. мШинкарёв Л. Далёкое близкое. Глубокий след. // Известия. 1970.- № 16 (16326). — С.4.№ 17(16327).-С.4. Новиков И.Судьбы людские. О чём поведал снимок. // Правда. 1975.- № 124 (20728). — С.6. Петрусевич К. А. // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Минск, 1979. — Т.1. — С. 566, 597,601. Петрусевич К. А. // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Минск, 1982. — Т.5. — С. 490—491. Клейн Б. С. За дело правое. Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). Минск, 1986. — С.143, 146—147. Клейн Б. В годину испытаний: Историко-литературные очерки. Минск, 1986. — С.31, 32-33.фото между С.96 и 97. (К. А. Петрусевич вместе с присяжными поверенными Г. Д. Скарятиным, О. О. Грузенбергом и С. К. Вржосеком). Клейн Б. С. Помиловать не просили. // Клейн Б. С. Взгляд из прошлого. Историко-документальные очерки. Минск, 1989. — С.137-151, 153—154, 156—159. Киселёв В. Н. На Российской окраине. // Минская правда. 1990. — № 214 (10165). — С. 1,3.(на белорусском языке) Петрусевич К. А. // Памятники письменности в музеях Вологодской области. Каталог-путеводитель. Вологда, 1988. — Ч.5. Вып.2. — С. 351. Петрусевич К. А. // Памятники письменности в музеях Вологодской области. Каталог-путеводитель. Вологда, 1998. — Ч.4. Вып.3. — С. 191.
Узнагароды Ордэн Адраджэння Польшчы.
Спасылкі
Катэгорыя:Адвакаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Дэлегаты I з’езда РСДРП Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне