200px|right|Сячэнні абломаў Абло́мы — працяглыя элементы архітэктурна-дэкаратыўныя элементы рознага папярочнага сячэння (профілю) размешчаныя па гарызанталі (на цокалях, у карнізах, міжпавярховых паясах ці цягах, базах калон), часам па нахіленай (бакавыя карнізы франтонаў), крывой (архівольты арак, нервюры) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Асноўная роля архітэктурных абломаў — вылучэнне элементаў архітэктурнай кампазіцыі ці формы, іх увянчання і аснавання, пластычнай акантоўкі. Шырока распаўсюджаныя ў ордарнай архітэктуры, служаць для ўзмацнення архітэктурнага дэкору, вобразна-мастацкай выразнасці тэктанічнай асновы будынка.

Узніклі ў класічнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Старажытнага Рыма і Візантыі, пасля — Заходняй Еўропы.

У сучаснай архітэктуры архітэктурным абломам адпавядаюць архітэктурныя профілі.

Падзяляюцца на просталінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.).

Тыпы абломаў Паводле папярочнага сячэння вылучаюцца наступныя тыпы абломаў: палічка (прамавугольнае сячэнне). Для палічкі, размешчанай у пастаменце калоны, часцяком выкарыстоўваецца назва плінт паліца (шырэйшае прамавугольнае сячэнне) валік ці торус (паўкруглае сячэнне) вал ці торус (шырэйшае паўкруглае сячэнне) чацвяртны вал (сячэнне ў выглядзе чвэрці акружнасці) зваротны чацвяртны вал абцасік (сячэнне мае выпуклую і ўвагнутую дугі з выпуклай дугой наверсе). Выкарыстоўваецца ў капітэлях і карнізах адваротны абцасік з выпуклай дугой унізе выкарыстоўваецца ў базах калон і цокалях гусёк (сячэнне мае выпуклую і ўвагнутую дугі з увагнутай дугой наверсе) адваротны гусёк жолаб адваротны жолаб выкружка (сячэнне мае ўвагнутую частку акружнасці ці крывой) скоцыя астрагал (складаны профіль, які складаецца з валіка і палічкі) палічка з выкружкай

Беларусь На тэрыторыі Беларусі элементы архітэктурных абломаў з'явіліся ў манументальнай старажытна-рускай архітэктуры XI—XII стст., у тым ліку ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку, пашараліся ў збудаваннях стыляў рэнесанс, барока, класіцызм. Найбольш развітыя архітэктурныя абломы палацаў у Гомелі, Нясвіжы, Шчорсах Навагрудскага, Свяцку Гродзенскага, Снове Нясвіжскага раёнаў, касцёле францысканцаў у Пінску, бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага раёна і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы