Абд аль-Муталіб (), сапраўднае імя Шэйба ібн Хашым () (, — , ) — дзед прарока Мухамеда.
Біяграфія Шэйба ібн Хашым нарадзіўся ў Медзіне ў 497 годзе. Ён быў сынам Хашыма ібн Абд Манафа (прабацькі хашымітаў). Пасля смерці Хашыма ібн Абд Манафа абавязкі па арганізацыі хаджу перайшлі да яго роднага брата Муталіба ібн Абд Манафа. Калі Муталіб ібн Абд Манаф прыехаў у Медзіну, ён забраў Шэйбу з сабой у Мекку. У Мекцы думалі, што Шэйба быў рабом Муталіба, таму яго сталі называць Абд аль-Муталібам ( — раб Муталіба). Пасля смерці Муталіба, Абд аль-Муталіб узяў на сябе абавязкі па арганізацыі хаджу і дамогся вялікай павагі сярод народа. Пасля смерці маці прарока Мухамеда Аміны бінт Вахб, Абд аль-Муталіб узяў пад сваю апеку шасцігадовага ўнука Мухамеда, але праз два гады ён памёр і апякунства ўзяў яго сын Абу Таліб (дзядзька прарока Мухамеда, бацька Алі ібн Абу Таліба).
Дзеці У Абд аль-Муталіба было 10 сыноў і 6 дочак: — — Абу Таліб ібн Абд аль-Муталіб — бацька праведнага халіфа Алі ібн Абу Таліба, заснавальніка дынастыі Алідаў Абдулах ібн Абд аль-Муталіб — бацька прарока Мухамада Хамза ібн Абд аль-Муталіб — дзядзька прарока Мухамеда, удзельнік бітваў супраць мекскіх мнагабожнікаў Абд аль-Уза ібн Абд аль-Муталіб (Абу Лахаб) — адзін з заўзятых праціўнікаў прарока Мухамеда ў познемекскі перыяд яго дзейнасці Гідак ібн Абд аль-Муталіб — Маквам ібн Абд аль-Муталіб — Сафар ібн Абд аль-Муталіб — Абас ібн Абд аль-Муталіб (566—653) — малодшы сын Абд аль-Муталіба, бацька Абдулы ібн Абаса, заснавальніка дынастыі Абасідаў — цётка прарока Мухамеда, маці Зубайра ібн Аўвама
Спасылкі Rubin, Uri. ʿAbd al-Muṭṭalib b. Hāshim // Encyclopaedia of Islam, THREE. Pakatchi, Ahmad; Khodaverdian, Shahram. ʿAbd al-Muṭṭalib b. Hāshim // Encyclopaedia Islamica.
Катэгорыя:Сям’я Мухамеда