Лохніца — рака на Украіне і ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Убарць. Даўжыня 16 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 781 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Пачынаецца на тэрыторыі Украіны за 8 км на паўднёвы захад, вусце за 3 км на поўнач ад вёскі Лохніца. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы раўніны Мазырскае Палессе.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Убарці Катэгорыя:Рэкі Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна