Генера́льная суку́пнасць, генеральная выбарка (ад — агульны, родавы) — сукупнасць усіх аб’ектаў (адзінак), якія з’яўляюцца прадметам вывучэння ў межах, акрэсленых праграмай навуковага даследавання. У замежнай літаратуры ужываюцца тэрміны або проста Population.
У залежнасці ад кантэксту вызначэнні тэрміну могуць нязначна вар’іраваць. Так, у статыстыцы, генеральная сукупнасць (ГС) вызначаецца як набор усіх аб’ектаў, маючых адну, або болей агульных уласцівасцей, якая з’яўляюцца прадметам навуковага даследвання і\або статыстычнага аналізу; у медыцыне і арганізацыі грамадзянскага здароўя, ГС — гэта ўсё насельніцтва некаторага рэгіёну, для якога разлічваюцца паказчыкі захворвання або смяротнасці; у сацыялогіі або паліталогіі ГС можна вызначыць як ўсё дарослае насельніцтва пэўнай тэрыторыі, стаўленне якога да некаторага пытання або кандыдата вывучае даследчык.
Трэба заўважыць, што ў залежнасці ад пастаноўкі навуковага/даследчага пытання ГС будзе вызначацца па рознаму. На прыклад, калі мы вывучаем выкарыстоўванне крэму для рук пэўнай маркі не радзей аднаго разу за дзень сярод дарослых жанчын у горадзе Н., то генеральнай сукупнасцю для вызначанага пытання будуць усе дарослыя жанчыны горда Н., а не ўсё насельніцтва горада Н.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Статыстыка