Дом віцэ-губернатара — знішчаны будынак, пабудаваны ў 1770-я гады на Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. З'яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшых глужбовых асоб губерні — віцэ-губернатара і саветнікаў.

Гісторыя

У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У чэрвені 1944 года узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.

Архітэктура Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі (з боку вул. Шклоўскай) на невялікім цокалі, быў завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры рызаліты з нязначным выступам (у цэнтральным быў арачны праезд у двор), завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Вокны прамавугольныя. Карнізны нояс надзяляў фасады на два ярусы.

Унутры дом папярочнымі сценамі падзяляўся на тры часткі: у цэнтральнай былі апартаменты віцэ губернатара, у бакавых — саветнікаў. Планіроўка анфіладная. Меліся гаспадарчыя пабудовы. Адпаведна планіроўцы дома і двор каменнымі сценамі таксама падзяляўся на тры часткі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Плошча Славы (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў 1770-я гады Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:1770-я ў Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Магілёве