Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2004 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 14 лістапада 2004 года ў Brighton Centre, у Брайтане, Англія. Турнір стаў 26-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Брытаніі, які быў заснаваны ў 1980 годзе пад назвай залатога кубку Брытаніі і з 1985 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2004 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца4000Фіналіст3000Паўфіналісты2500Чвэрцьфіналісты20501/8 фіналу17501/16 фіналу14507251/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)200

Зноскі

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры Катэгорыя:2004 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2004 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2004/2005 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:2004 год у Брайтане Катэгорыя:Лістапад 2004 года