Яраслаў Яроцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». У сезоне 2012 выступаў за дубль дынамаўцаў, згуляў у 26 матчах. У сезоне 2013 стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Вышэйшай лізе адбыўся 15 верасня 2013 года ў матчы з «Гомелем» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другім сваім матчы за аснову, 26 кастрычніка таго ж года зноў супраць «Гомеля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1.

У сезоне 2014 пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Вышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Еўропы.

У сезоне 2015 ужо часцей стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Дынама», але ў студзені 2017 года зноў далучыўся да «Нёмана». У ліпені 2017 года быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў. У другой палове сезона 2017 у складзе «Дынама» пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з дынамаўцамі, адправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі не трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы». Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Па заканчэнні сезона пакінуў «Смалявічы».

Са студзеня 2019 года трэніраваўся з «Мінскам» і ў лютым падпісаў з ім кантракт. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска», аднак не здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб і неўзабаве перайшоў у «Слуцк». У снежні 2022 года слуцкі клуб, аднак у студзені 2023 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт са «Слуцкам». У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двума галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя медалі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Дынама 26 0 2013 Д1 Дынама 3 1 2014 Д1 Дынама 4 0 2015 Д1 Дынама 14 1 2016 (1) Д1 Дынама 12 1 2016 (2) Д1 Нёман 11 1 2017 (1) Д1 Нёман 8 1 2017 (2) Д1 Дынама 10 0 2018 Д1 Смалявічы 8 0 2019 Д1 Мінск 23 1 2020 Д1 Мінск 23 2 2021 Д1 Мінск 23 1 2022 (1) Д1 Віцебск 6 1 2022 (2) Д1 Слуцк 15 0 2023 Д1 Слуцк 20 1

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк