Ясно́тка, Глухая крапіва (Lamium) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 10—100 см з доўгімі паўзучымі карэнішчамі. Сцяблы граністыя. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі жоўтыя, белыя, чырвоныя, ружовыя, сабраныя ў густыя пазушныя кальчакі. Плод — 4 арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае каля 40 відаў, пашыраныя пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Паводле сайта The Plant List род налічвае 25 відаў.

На тэрыторыі Беларусі — 5 відаўРастения Беларуси: (лекавая і меданосная расліна), , , , . Растуць на палях, у лясах. Трапляюцца каля жылля, дарог, на пустках, сметніках.

Гаспадарчае значэнне Харчовыя, лекавыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Некаторыя з’яўляюцца пустазеллем.

Літаратура Яснотка //  — С. 567.

Яснотка //

Спасылкі

Lamium // ИАС «ООПТ России» Lamium // The Plant List