Басманны раён — раён у Маскве ў паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі, а таксама адпаведнае раёну ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне «Басманнае».
Мяжуе з Краснасельскім, Таганскім і Цвярскім раёнамі, а таксама з раёнамі Лагунцы, Сакольнікі і Ляфортава.
Паводле даных тэрытарыяльнага органа Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі ў горадзе Маскве плошча тэрыторыі раёна складае 837 га. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 100,5 тыс. чал.
На тэрыторыі Басманнага раёна размешчаны 10 станцый метро, Курскі вакзал і больш за 30 праваслаўных цэркваў, якія ўваходзяць у склад Богаяўленскага благачыння Маскоўскай гарадской епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Насельніцтва
Межы З захаду раён абмежаваны Лубянскім праездам; з паўночна-заходняга боку мяжа праходзіць па Мясніцкай вуліцы, плошчы Красныя Вароты, Новай Басманнай вуліцы, 1-й Басманнай вуліцы, Альхоўскай вуліцы, Трэцяму транспартнаму кальцу, Новай Перавядзенаўскай вуліцы; з поўначы мяжа па Казанскаму кірунку МЧ; з усходняга боку — па Гаспітальным Вале, Гаспітальнай вуліцы і рацэ Яўзе; з поўдня — па Курскаму кірунку МЧ, Сырамятніцкай вуліцы, вуліцы Варанцова Поле, Падкалакольнаму завулку, вуліцы Салянка.
Асноўныя вуліцы Бульварнае кольца (Чыстапрудны бульвар, Пакроўскі бульвар); Садовае кольца (Садова-Чарнагразская вуліца, вуліца Земляны Вал); участак Трэцяга транспартнага кальца. Радыяльныя: вуліца Марасейка; вуліца Пакроўка; Старая Басманная вуліца; Спартакаўская вуліца; Бакунінская вуліца; 2-я Баўманская вуліца; вуліца Радыё.
Спасылкі
сайт МУ Басманнае Сайт Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі г. Масквы Супольнасць Басманнага раёна ў Жывым Часопісе
Катэгорыя:Раёны Масквы