Бу́бальскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 19 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 1,6 км на поўнач ад вёскі Дубрава.
Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. Возера знаходзіцца сярод забалочанага масіву, парослага хмызняком. Схілы невыразныя. Пойма шырынёй 25—50 м, забалочаная. Упадаюць 3 ручаі.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны