Кім Джын Су (; нар. , Чанджу, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, абаронца клуба «Чонбук Хёндэ Мотарс» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Кар’ера Пачаў гуляць у футбол у вышэйшай школе і ўніверсітэце на радзіме, аднак у пачатку студзеня 2012 года быў запрошаны ў японскі клуб «Альбірэкс Ніігата», з якім падпісаў свой першы прафесійны кантракт. Дэбютаваў за клуб у таварыскай сустрэчы супраць «Вісэл Кобэ». На свае народзіны ў 2014 годзе падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Гофенгайм».

У студзені 2017 года вярнуўся ў Карэю, стаўшы іграком клуба «Чонбук Хёндэ Мотарс». У жніўні 2020 года перайшоў у саудаўскі «Аль-Наср», аднак у ліпені 2021 года зноў апынуўся ў «Чонбук Хёндэ Мотарс» на правах арэнды. У ліпені 2022 года арэнда была падоўжана яшчэ на год, а ў ліпені 2023 года абаронца перайшоў у «Чонбук Хёндэ Мотарс» на рэгулярнай аснове.

За зборную Паўднёвай Карэі дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць зборнай Аўстраліі.

Дасягненні «Чонбук Хёндэ Мотарс» Чэмпіён Паўднёвай Карэі (2): 2017, 2018

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Ігракі зборнай Паўднёвай Карэі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Альбірэкс Ніігата Катэгорыя:Ігракі ФК Гофенгайм Катэгорыя:Ігракі ФК Чонбук Хёндэ Мотарс Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд