Помнік Пятру Мсціслаўцу — першы помнік аднаму з беларускіх друкароў, паплечніку рускага першадрукара Івана Фёдарава, Пятру Цімафеевічу Мсціслаўцу ў горадзе Мсціславе, у якім ён нарадзіўся.

Устаноўлены ў 1986 годзе на Першамайскай вуліцы (цяпер Кармеліцкай) паміж будынкамі былых мужчынскай гімназіі і езуіцкага касцёла. Аўтарам помніка стаў скульптар Мікалай Маліноўскі, для якога гэта была таксама дыпломная працаКрай у часы Вялікага княства Літоўскага (1230 - 1569 гг.). Кнігадрукар прадстаўлены ў манаскім адзенні яшчэ ў юнацкім узросце, мабыць, перад пераездам у Маскву. Ён сядзіць на грудзе камянёў і паказвае рукой у бок Расіі.

У 2001 годзе на Цэнтральнай плошчы горада падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ўстаноўлены другі помнік друкару.

Літаратура — С. 307

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Мсціслава Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:Пётр Мсціславец Катэгорыя:Кармеліцкая вуліца (Мсціслаў) Катэгорыя:1986 год у Беларусі