Асмір Бегавіч (; нар. , , СФРЮ) — баснійскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.
Клубная кар’ера Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжання ў клубе некалькі гадоў правёў у арэндах у клубах, як «Ла-Луўер», «Маклсфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 года Асмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клуба, Дэвіда Джэймса. Па вяртанні ў клуб згуляў 15 матчаў падчас сезона 2009/10.
На 1 лютага 2010 года Бегавіч падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфер абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў"Stoke sign Portsmouth keeper Asmir Begovic". BBC Sport.. Дэбютаваў у новым клубе ў гульне супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 года, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсена на 35-й хвіліне"Chelsea v Stoke". BBC Sport..
13 ліпеня 2015 года стаў іграком лонданскага «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 4 гады і атрымаўшы кашулю з нумарам 1, які раней належаў Петру ЧэхуАсмир Бегович подписал 4-летний контракт с "Челси" (ФОТО). football.by.. У складзе «Чэлсі» быў другім брамнікам пасля Цібо Куртуа. 30 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бегавіча ў «Борнмут»«Борнмут» объявил о переходе Беговича. by.tribuna.com..
У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да азербайджанскага «Карабаха»«Карабах» арендовал Беговича у «Борнмута». by.tribuna.com.. У студзені 2020 года перабраўся ў «Мілан»«Милан» арендовал Беговича. Первую половину сезона он отыграл в «Карабахе». by.tribuna.com., дзе быў другім брамнікам. Па заканчэнні сезона ў жніўні 2020 года вярнуўся ў «Борнмут», дзе ў сезоне 2020/21 быў асноўным брамнікам у Чэмпіёншыпе.
У ліпені 2021 года перайшоў у «Эвертан», дзе быў рэзервовым брамнікам. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента па заканчэнні сезона 2022/23, а ў ліпені 2023 года далучыўся да «Куінз Парк Рэйнджэрс».
Міжнародная кар’ера Асмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі з дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 года Асмір прыняў выклік у зборную Босніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Арменіі і Турцыі. Дэбютаваў толькі ў наступным матчы супраць зборнай Эстоніі.
Дасягненні «Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2017
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Канады Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Ла-Луўер Катэгорыя:Ігракі ФК Маклсфілд Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут Катэгорыя:Ігракі ФК Ёвіл Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Іпсвіч Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Карабах Агдам Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс