Мікола Новік, поўнае імя Мікалай Аляксандравіч Новік (, в. Дубейкі, , Мінская вобласць, Беларусь) — вядомы беларускі мовазнавец, педагог, грамадскі дзеяч. Кандыдат філалагічных навук (2003).
Біяграфія Бацька — Аляксандр Міканоравіч Новік (1928—1968), маці — Ядзвіга Цярэнцеўна Новік (1925—2008).
Скончыў Грозаўскую сярэднюю школу (Грозаў, Капыльскі раён), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990) па спецыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура», аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, універсітэце імя Л. Этвеша (Будапешт, Венгрыя), Віленскім педагагічным універсітэце (Вільня, Літва).
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых зацікаўленняў — гісторыя і культура беларускай літаратурнай мовы. У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лексіка Статута ВКЛ 1588».
Асноўныя навуковыя публікацыі «Пытанні нацыянальнага войска і вайсковай тэрміналогіі ў выкладанні беларусазнаўства» // Тэматычны зборнік навуковых прац па беларусазнаўстве. Адукацыя. Гісторыя. Мова. — Брэст, 1992. С. 115—118. — 185 с. «Лінгвадыдактычныя аспекты навучання польскай мове ў школах Беларусі» // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуска-польскае ўзаемадзеянне ў галіне культуры». — Брэст, 1993. С. 73-75. −116 с. «Шляхі фармавання сучаснай беларускай спартыўнай тэрміналогіі» // Матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыі «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі». — Мінск, 1994. «Расейска-беларускі слоўнік спартыўнай тэрміналогіі». — Брэст, 1995. — 26 с. «Гістарычныя традыцыі дэмакратыі на Беларусі» // «Навучаемся дэмакратыі без нуды і з ахвотай», ч. І (143 с.), ч. ІІ (61 с.), уступ, с. 3-4. Адукацыйны Цэнтр Фонда развіцця мясцовай дэмакратыі, пад рэд. Пшэмыслава Фенрыха і Георгія Куневіча. — Шчэцін (Польшча), 1996. «Аб вайсковай лексіцы ў Статуце ВКЛ 1588 г.» // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Трэція навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу». — Гомель, 1997. С. 47-50. — 125 с. «Прафесійна-вытворчая лексіка ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 года» // Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мовы ў Вялікім княстве Літоўскім і краінах сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: аналогіі і пераемнасць». — Будапешт (Венгрыя), 1998. С. 60-63. — 101 с. «Прафесійна-вытворчая лексіка ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 года» // STUDIA RUSSICA XYII. — Будапешт (Венгрыя), 1999. С. 65-70. — 445 с. «Да пытання запазычанняў у старабеларускай мове (на прыкладзе Статута ВКЛ 1588 года)» // STUDIA RUSSICA XYII. — Будапешт (Венгрыя), 1999. С. 291—296. — 445 с. «З гісторыі закарпацкага варыянта расійскай літаратурнай мовы» // STUDIA RUSSICA XYII. — Будапешт (Венгрыя), 1999. С. 296—300. — 445 с., (у сааўтарстве). «З гісторыі лексікі лічэння і вымярэння» // Праблемы сучаснай беларусікі. Матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю У. А. Калесніка. — Брэст, 1999. С. 59-61. — 123 с. «Беларуская мова ў кантэксце моў свету» // Жыццём слугуючы Айчыне. Матэрыялы навуковай канферэнцыі да 80-х угодкаў прафесара Фёдара Янкоўскага. — Брэст, 1999. С. 200—203. — 381 с., (у сааўтарстве). «Гісторыка-часавая характарыстыка асобных пластоў лексікі Статута ВКЛ 1588 года» // Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мовы ў Вялікім княстве Літоўскім і краінах сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: міграцыя слоў, выразаў і ідэяў». — Будапешт (Венгрыя), 2000. С. 103—104. — 164 с. «Арлоў Уладзімір. Жыццёвы і творчы шлях» // Энцыклапедыя «Хто ёсць хто». — Будапешт (Венгрыя), выд-ва «Akadémiai», 2000. «Барадулін Рыгор. Жыццёвы і творчы шлях» // Энцыклапедыя «Хто ёсць хто». — Будапешт (Венгрыя), выд-ва «Akadémiai», 2000. «Брыль Янка. Жыццёвы і творчы шлях». // Энцыклапедыя «Хто ёсць хто». — Будапешт (Венгрыя), выд-ва «Akadémiai», 2000. «Гілевіч Ніл. Жыццёвы і творчы шлях» // Энцыклапедыя «Хто ёсць хто». — Будапешт (Венгрыя), выд-ва «Akadémiai», 2000. «Мацяш Ніна. Жыццёвы і творчы шлях» // Энцыклапедыя «Хто ёсць хто». — Будапешт (Венгрыя), выд-ва «Akademia», 2000. «Беларуска-польскія лексічныя ўзаемаўплывы (на прыкладзе Статута ВКЛ 1588 года» // Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Dziedzictwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich». — Беласток (Польшча), 2000. Tom III. Językoznawstwo. С. 94-105. — 289 с. "Русіны. Чацвёрты ўсходнеславянскі народ? « // Часопіс „Роднае слова“. № 4, 2001. С. 104—105. — 112 с. „Да пытання актывізацыі ўжывання старабеларускай юрыдычнай тэрміналогіі (на прыкладзе Статута ВКЛ 1588 года)“ // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння У.Калесніка „Берасцейска-Пінскае Палессе: мова, літаратура, гісторыя“. — Брэст, 2002. С. 92-97. — 166 с. „Беларускія грамадскія і адукацыйна-культурніцкія арганізацыі Літоўскай Рэспублікі (кан. XX-пач. XXI стст.): гісторыя і сучаснасць“ // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі „Наша класіка, наватарства, яе сучасная інтэрпрэтацыя ў ВНУ і школе“, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. — Брэст, 2002. С. 136—139. — 214 c. „У нас кто как хаціт, так і гаварыт“, ці Яшчэ раз да пытання культуры мовы ў беларускіх СМІ» // Часопіс «Абажур». № 28-30, 2003. С. 71-73. — 78 с. «Да пытання культуры мовы ў непадцэнзурных выданнях Берасцейшчыны» // Часопіс «Мясцовы час», сакавік-красавік, 2003. С. 20-21. — 32 с. «Лексіка Статута ВКЛ (1588) як крыніца папаўнення сучаснай беларускай палітыка-адміністрацыйнай тэрміналогіі» // STUDIA RUSSICA XX. — Будапеш (Венгрыя), 2003. С. 326—328. — 552 с. «Лексіка Статута Вялікага княства Літоўскага (1588)»: Дыс. …канд. філ. навук: 10.02.01 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазн. — Мінск, 2003. — 200 с. «Лексіка Статута Вялікага княства Літоўскага (1588)»: Аўтарэф. дыс. …канд. філ. навук: 10.02.01 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазн. — Мінск, 2003. — 20 с. «Слоўнік Статута (1588)» // Электронны варыянт. «З гісторыі станаўлення экалагічнага светапогляду ў Беларусі (да 415-годдзя Статута ВКЛ 1588)» // Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Філасофія і навука на сучасным этапе развіцця экалагічнага светапогляду (Аспекты міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння)». — Брэст, 2003. С. 173—175. — 180 с. «Лексічныя запазычанні ў сістэме старабеларускай мовы канца XVI стагоддзя» // Матэрыялы IV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім і краінах сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: традыцыі і пераемнасць». Брэст, 18-19 мая 2004. С. 73-74. — 256 с. «Дзень добры, Вугоршчына» // Часопіс «Наш час», ліпень-жнівень, 2005. С. 16-17. — 20 с. «Литуанизмы в лексической системе старобелорусского языка» // Материалы VII Международной научной конференции «Художественный текст: восприятие, анализ, интерпретация в контексте межкультурной коммуникации». Вильнюс, 27-29 апреля 2006. "Пра беларускую мову і родную школу " // Часопіс «Echa Polesia», № 3(15), 2007. С. 17-18. — 74 с. «Лексіка Статута ВКЛ 1588 г. — крыніца папаўнення сучаснай палітыка-адміністрацыйнай тэрміналогіі» // Матэрыялы I Берасцейскіх, II і III Віцебскіх Сапегаўскіх чытанняў. Брэст, 2007. С. 159—162. — 178 с. «…Не обчымъ якимъ языкомъ, але своимъ власнымъ права списаные маемъ…» (да 420-годдзя Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага) // Часопіс «Echa Polesia», 2008. «Не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем» // Часопіс «Роднае слова», № 4, 2008. С. 96-97.
Крыніцы
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі