Жыбарты́. Сустракаецца таксама варыянт Жы́барты, Жы́барта, ж. (, ) — вёска ў Парэцкім сельсавеце Дзятлаўскага раёна, за 11 км на паўночны захад ад Дзятлава, 139 км ад Гродна, 23 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 

Назва Тут фіксавалася прозвішча Жыборт. Было жалудоцкае Жыбартовіч. Ёсць літоўскае Žybartas.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-YWSG-C?cat=833878&i=269&lang=plhttps://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/en/objects/VUB01_000412069#00081Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1327. Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Ži-bartasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 167..

Якраз сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Мартинъ Жиборътовичъ", "Станислав Жибортовичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 63..

Насельніцтва 1897 год — 38 дамоў, 226 жыхароў (вёска Пацаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні) 1905 год — 260 жыхароў 1923 год — 36 гаспадарак, 189 жыхароў 1996 год — 29 гаспадарак, 52 жыхары

Эканоміка Вёска ўваходзіць у склад калгаса "Парэчча". Ёсць жывёлагадоўчая ферма, магазін, пачатковая школа.

Літаратура Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 375.

Спасылкі

http://www.radzima.net/be/miejsce/zyborty.html http://www.radzima.org/be/miesca/zhybortaushchyna-dzyatlava.html

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна