Ліў-Грэтэ Пуарэ (), народжаная Шэльбрэйд (; , Берген) — нарвежская біятланістка.
Была замужам з мая 2000 года за французскім біятланістам Рафаэлем Пуарэ. Пасля 13 гадоў сумеснага жыцця прынялі рашэнне развесціся. Маюць трох дачок: Эма (нар. 27 студзеня 2003 года); Ганна (нар. 10 студзеня 2007 года); Лена (нар. 10 кастрычніка 2008 года).
Ліў-Грэтэ заваявала тры алімпійскія медалі і ў сезоне 2003—2004 выйграла агульны залік Кубка свету па біятлоне. Маючы тры чэмпіёнскія тытулы, заваяваныя ў 2000 і 2001 гадах, яна на чэмпіянаце свету 2004 у нямецкім Оберхофе ў якасці першай біятланісткі ў гісторыі выйграла чатыры залатыя медалі аднаго чэмпіянату. Разам шлюбная пара Пуарэ ўзяла 7 з 10 магчымых залатых медалёў чэмпіянату.
26 сакавіка 2006 Ліў-Грэтэ Пуарэ завяршыла сваю спартыўную кар’еру.
Зноскі
Спасылкі
Профіль IBU
Катэгорыя:Біятланісткі Нарвегіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года