Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (; , —) — беларускі жывапісец-баталіст і ваенны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.

Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака А. Брадоўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію, Школу ваенных інжынераў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у руска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкл карцін прысвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, эмігрыраваў, жыў у Рыме. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны руска-французскай вайны 1812 года. Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуПогорельцы , ў Гомельскім краязнаўчым музеі (творы, зробленыя на заказ фельдмаршала І. Паскевіча). thumb|250px|left|«Бітва пад Самасьерай», 1860

Творы Узяцце рускімі крэпасці Карс Перамога пад Елдавай Здача крэпасці Абасабад Бітва пад Рашынам (1832) Бітва пад Самасьерай (1860) Пераход арміі Напалеона праз Бярэзіну (1866)

Літаратура Карлюкевіч А. Знічкі Айчыны // «Голас Радзімы», № 7(3079), чацв., 21 лют. 2008.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Януар Іванавіч